|

2 красавіка ў нашых краінах-суседзях традыцыйна адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень 15 гадоў назад быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі, які паклаў пачатак інтэграцыйным працэсам.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнай роднасці, шчырага сяброўства і ўзаемнай падрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязяў і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва.
За гэтыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, тысячы дзеючых прадпрыемстваў, мільёны працоўных месцаў. І галоўнае – вопыт сумеснага рашэння праблем, каардынацыі дзеянняў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.
Сусветны фінансава-эканамічны крызіс паставіў на выпрабаванне нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Аднак дзякуючы дасягнутаму ўзроўню ўзаемнага даверу і разумення, глыбокай вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, цесным міжрэгіянальным сувязям, мы нават у гэтых няпростых умовах знаходзім эфектыўныя рашэнні самых складаных пытанняў. Мацнеюць і пашыраюцца нашы сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі памежных Смаленскай і Пскоўскай абласцей, другіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Уласная інфармацыя. На здымках: падчас сумеснага канцэрта студэнтаў нашага і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. |