Вход в систему



Просмотры материалов : 124506

Студенту

Гэта маё жыццё PDF Печать E-mail



Набліжаецца свята Дзень настаўніка. Гэты дзень заўсёды напоўнены пахам восені, радаснымі ўсмешкамі, букетамі каляровых кветак і добрымі віншаваннямі. Напярэдадні яго я вырашыла завітаць у сваю родную школу в. Літасава Сененскага раёна, каб пагутарыць з настаўнікамі і павіншаваць іх са святам. Маёй субяседніцай стала прыгожы і кваліфікаваны педагог – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Яўгенаўна Мартусевіч.

Візітная картка: Таццяна Яўгенаўна Мартусевіч, 36 год, нарадзілася ў в.Літусава Сененскага раёна ў сям’і настаўнікаў, вучылася ў вясковай базавай школе. Закончыла Аршанскі педагагічны каледж і Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М.Машэрава. Зараз працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе. Стаж працы 15 год.

- Таццяна Яўгенаўна, чаму Вы вырашылі быць настаўнікам?

- Па-першае, я вырашыла пайсці па лініі сваёй маці – Лідзіі Фёдараўны Скутавай, якая працавала 32 гады  ў школе дырэктарам і  выкладала матэматыку.

Па-другое, мне падабаецца праца настаўніка. Я люблю сваіх вучняў. Вучу іх быць адкрытымі, добрымі. Ніколі не падзяляю на “моцных” і “слабых”. Мару, што калі-небудзь яны стануць высокімі асобамі. І вельмі прыемна, калі твае вучні ідуць па тваіх слядах, выбіраючы свой шлях.

- Кажуць, што праца настаўніка цяжкая. Як Вы лічыце?

- Лёгкай працы ніколі не бывае. Канечне, праца педагога цяжкая і вельмі адданая. Але калі ты любіш тое, чым займаешся - яно не будзе здавацца табе цяжкім.

- Колькі год Вы працуеце ў школе? І ці выпрацавалі за гэты час сваю ўласную методыку выкладання?

- Мой працоўны стаж – 15 год. У кожнага настаўніка існуе свая методыка.  Шмат чаго бяру з навуковай літаратуры, некаторыя навыкі прыйшлі з прыкладу выкладання настаўнікамі ў школе, інстытуце. Я заўсёды імкнуся, каб мае ўрокі  адпавядалі сучасным патрабаванням. Гэта і розныя урокі-спаборніцтвы, калектыўныя формы работы, індывідуальныя падыходы да кожнага вучня.

- Я ведаю, што Вы вучыліся на факультэце беларускай філалогіі і культуры нашага універсітэта. А выкладчыкаў памятаеце?

- Памятаю нашага дэкана – Віктара Іванавіча Несцяровіча, ён выкладаў стараславянскую мову і заўжды сустракаў нас ветлівай усмешкай. Таксама як справядлівыя выкладчыкі запомніліся  мне Алена Сяргееўна Дзядова, Генадзь Антонавіч Арцямёнак, Ванда Юльянаўна Бароўка, памятаю Віктара Уладзіміравіча Таранеўскага. А выкладчыка старажытнай рускай літаратуры Віктара Віктаравіча Здольнікава мы сама больш любілі, гэта вельмі шпаркі, вясёлы чалавек разумны і начытаны чалавек..

- Можаце нагадаць самы запамінальны выпадак з Вашага студэнцкага жыцця?


- Усё студэнцкае жыццё было запамінальным. Гэта, як кажуць, лепшыя гады ў чалавечым жыцці. Ніколі не забуду, як пад калядны вечар мы з групай здавалі вусны-народны фальклор Генадзю Парфір’евічу Харошку. У кагосьці ідзе дыскатэка, а мы ў дзесятай гадзіне вечара здаём залік. Цяпер часта ўспамінаю і смяюся з тых студэнцкіх часоў, а тады зусім было не да смеха…

- Таццяна Яўгенаўна, не шкадуеце, што звязалі жыццё з працай педагога?

- Не,  не шкадую. Калі ўжо выбрала такую прафесію, то трэба ісці і не зварачваць са шляху. Парою, нават цярпення і сіл не хапае, але ведаеш, што ты патрэбен дзецям і  што гэта - тваё жыццё.

- Якія парады Вы маглі б даць маладому настаўніку, які толькі пачынае свой шлях?

- Ніколі не адчайвацца, не маркоціцца, з аптымізмам і бадзёрам ісці па жыцці.

Надзея Зуева, студэнтка 2 курса ФБФК.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack