Вход в систему



Просмотры материалов : 124500

Студенту

Сувязь, якая мацнее PDF Печать E-mail


Таццяна Генадзеўна Полушкіна, дырэктар Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава», выпускніца нашага ВНУ. У 1974 годзе яна паступіла на толькі што адкрыты філалагічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава.

«У першы год быў вельмі вялікі конкурс – каля 10 чалавек на месца. Я паступіла на спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура». Куратарам нашай групы быў Анатоль Мікалаевіч Канапелька, вельмі добры, абазнаны ў літаратуры выкладчык, паэт. Ён шмат часу аддаваў нашай групе. Як будучых настаўнікаў , вучыў нас працаваць з дэталямі мовы. Мы вельмі яго любілі.

Інстытут даў многае… У першую чаргу веды ў розных навуках – педагогіцы, псіхалогіі, літаратуры… Таксама магчымасць кантактаў з людзьмі высокага інтэлектуальнага ўзроўню. Інстытут дапамагаў нам самім паступова падымацца ўсё вышэй. А. М. Канапелька, З. А. Андрыянава, Г. М. Мезенка, А. С. Емельянаў, Л. М. Вардамацкі, які на той час быў дэканам філалагічнага факультэта, – гэтыя выкладчыкі спрыялі імкненню да пастаяннага самаразвіцця. Яны ўпэўнівалі нас, што калі мы на нейкім этапе спынімся, як настаўнікі, то будзем нецікавыя маладому пакаленню».

Віцебскі педінстытут дапамог Таццяне Генадзеўне сустрэцца з чалавекам, які стаў яе спадарожнікам па жыцці. Яшчэ на першым курсе яна пазнаёмілася з будучым мужам Віктарам Аляксандравічам. І разам яны стварылі дастойную сям’ю.

У Полацкім каледжы Таццяна Генадзеўна працуе з 1994 года, з 1998 па рашэнні Віцебскага аблвыканкама прызначана дырэктарам. Аднак і зараз яна выкладае і на занятках заўсёды імкнецца, каб навучэнцы бачылі ў ёй перш за ўсё настаўніка, а не адміністратара. І шчыра ўдзячна роднай alma mater за прывітую са студэнцкіх гадоў любоў да дзяцей, за школу жыцця, за знаёмства з выкладчыкамі, сувязь з якімі падрымліваецца і зараз.

З мая 2005 года Полацкі педагагічны каледж стаў структурным падраздзяленнем Віцебскага дзяржаўнага ўнівесітэта. Паміж дзвюма вучэбнымі ўстановамі наладжана цеснае супрацоўніцтва – на навуковым, метадычным, адміністрацыйным узроўнях. 75% выкладчыкаў Полацкага каледжа – выпускнікі ВДУ. «Усё, што закладвае ўніверсітэт, рэалізуецца ў каледжы», –  адзначае Таццяна Генадзеўна Полушкіна.

Аляксандр Замкоўскі.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack