|

Убачыць ва ўніверсітэце хлопцаў у ваеннай форме – справа звычайная. І ні ў каго не ўзнікае жадання спытаць, адкуль з’явіліся салдаты, бо ўсе ведаюць, што гэта выхаванцы ваеннай кафедры.
Такіх жа прыгожых юнакоў-старшакласнікаў у форме можна пабачыць і ў сярэдняй школе № 21, з якой ваенная кафедра супрацоўнічае.
Не так даўно мне давялося прысутнічаць на занятках, якія праводзіў намеснік начальніка ваеннай кафедры палкоўнік А.Р. Лівіцкі.
Што мяне больш за ўсё ўразіла – гэта дысцыпліна і тое, з якім задавальненнем юнакі разбіралі і збіралі аўтамат Калашнікава. І такімі ўмелымі і дакладнымі былі іх дзеянні, што проста дзіва. А здзіўлялася я дарэмна. Некаторыя з вучняў ужо ўдзельнічалі ў зімовых і летніх зборах, таму са зброяй знаёмыя з практыкі.
Мне захацелася пагутарыць з хлопцамі, якія, як мне здалося, свядома вызначылі свой далейшы лёс – абараняць Айчыну. І я не памылілася. Школьнікаў на самой справе вабіць армія. Многія з іх лічаць армію сапраўды мужчынскай справай. Як зазначыў палкоўнік А.Г. Лівіцкі: “Супрацоўніцтва з ваеннай кафедрай дае юнакам не толькі ўяўленне пра вайсковае асяроддзе, але і паглыбляе веды па ваеннай тапаграфіі, страявой падрыхтоўцы, воінскім статуце”. На пытанне, у якім родзе войск яны хочуць служыць, большасць школьнікаў адказала: “Абараняць межы Радзімы – гэта найбольш пачэсны абавязак вайскоўца”.
Таццяна Лівіцкая,
студэнтка 4 курса ФБФК.
На здымках: падчас правядзення заняткаў у СШ №21
Фота аўтара. |