Вход в систему



Просмотры материалов : 124485

Студенту

Паэтка дабра і святла PDF Печать E-mail

22 снежня ў абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў Вольгі Іванаўны Русілкі пад сімвалічнай назвай “ВІР”. Яе, загадчыцу кафедры беларускай літаратуры нашага універсітэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата літаратурных прэмій, прыйшлі павіншаваць самыя блізкія людзі: калегі па пісьменніцкай і педагагічнай працы, сябры, студэнты...

Яшчэ да пачатку літаратурнай вечарыны госці мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю ащтарки. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі  стэнд “Паэтычная краіна В. Русілкі”. Тут былі змешчаны зборнікі вершаў Вольгі Іванаўны, артыкулы пра яе жыццё і творчасць, школьныя падручнікі і дапаможнікі для студэнтаў, аўтарам (або сааўтарам) якіх яна з’яўляецца.
Пачатак мерапрыемства стаў музычны: вершы В. І. Русілкі, дзякуючы кампазітару Н. Ю. Несцярэнцы і выканаўцам І. Бабаед, Т. Кулаковай, Л. Кернажыцкай, загучалі як песні і рамансы — кранальныя і трапяткія.

Наогул, вечарына атрымалася шчырая і душэўная — такую ацэнку далі многія з прысутных. Гэтаму пасадзейнічала папярэдняя праца Вольгі Іванаўны: ёй былі падрыхтаваныя відэазапісы, слайды з уласнымі фотаздымкамі, якія пры дапамозе праектара сталі бачныя ўсім прысутным. Таму госці не толькі чулі вершы, але і малявалі іх у сваёй падсвядомасці. Яны дапамаглі гасцям не толькі асэнсоўваць вершы на слых, але і “маляваць” іх у сваёй падсвядомасці. Родная вёска, мама, аднагрупнікі, калегі… Усё гэта было адлюстравана на слайдах. І ў вершах, якія аўтарка прадэкламавала прысутным.

Першы з прачытаных вершаў быў пра маці. Нездарма менавіта з яе пачынаецца жыццё, яна “лепіць” з нас чалавека, асобу. Маці В. І. Русілкі — Любоў Мікалаеўна — таксама паэтка, усё жыццё піша вершы па-беларуску, хаця па нацыянальнасці ўкраінка. Яна, філолаг па адукацыі, і “падаравала” дачцэ любоў да слова, да паэзіі. Калі мець на ўвазе і прозвішча – дык сапраўднае славянскае трыадзінства.

Яшчэ адна тэма у вершах Вольгі Іванаўны гучыць асабліва шчыра — тэма Радзімы. Вёска Бершты Шчучынскага раёна ўсё жыццё натхняе паэтку сваімі маляўнічымі краявідамі.
Найлепшыя ўспаміны ў В. І. Русілкі пра студэнцкае жыццё. Многія яе універсітэцкія сябры сталі вядомымі паэтамі, пісьменнікамі, літаратуразнаўцамі.

Шмат сяброў-літаратараў у гэты вечар прыйшлі павіншаваць паэтку: А. Салтук (аўтар прадмовы да зборніка “ВІР”), Т. Краснова-Гусачэнка, Д. Сімановіч, У. Папковіч, С. Рублеўскі… М. Мірановіч. Так,  Міхась Мірановіч, напрыклад, падрыхтаваў дасціпныя пародыі на вершы Вольгі Іванаўны (яна, як прызнаецца, на такія рэчы не крыўдуе: добраму пачуццю гумару заўсёды павінна быць месца ў жыцці). Давід Сімановіч параўнаў новы зборнік з кардыяграмай жаночага сэрца, а саму аўтарку назваў паэткай дабра і святла. І назву, заўважыў, можна чытаць як “ВІП” — паэзія ў кніжцы выдатнай якасці. Сапраўдная ж назва зборніка —“ВІР” —  гэта ініцыялы аўтаркі.
Слова на вечарыне ўзялі і студэнты і выпускнікі, якіх вучыла  В. І. Русілка. Вольга Іванаўна ўжо 25(!) гадоў працуе выкладчыцай беларускай літаратуры ў нашай альма матэр. Пад яе кіраўніцтвам на факультэце беларускай філалогіі і культуры працуе літаратурны гурток “Зараначка”, вершы маладых выдаюцца ў факультэцкіх зборніках паэзіі, не без дапамогі выкладчыцы студэнты розных факультэтаў маюць магчымасць друкавацца ў абласных і рэспубліканскіх СМІ, ёй жа вядзецца і навуковая праца.

Зроблена, канечне, шмат. Шмат напісана. Наперадзе новыя вяршыні — у педагогіцы, паэзіі... У жыцці да студэнцкага выхавання дадалося выхаванне дачушкі, у творчасці да лірыкі далучылася проза, якую нядаўна “адкрыла” для сябе Вольга Іванаўна. Пажадаем ёй натхнення і сіл для дасягнення самых высокіх вяршынь!

Іна Сняжкова, 52 гр. ФБФК

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack