Вход в систему



Просмотры материалов : 124484

Студенту

Яго любяць студэнты, паважаюць калегi PDF Печать E-mail

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Генадзь Антонавіч Арцямёнак адзначыў у студзені г.г. свой 50-гадовы юбілей. Выкладчыкі і студэнты факультэта беларускай філалогіі і культуры шчыра віншуюць Генадзя Антонавіча  і жадаюць моцнага здароўя, плённай працы, вялікага асабістага і сямейнага шчасця!

Пасля заканчэння ў 1981 г. з адзнакай Беларускага дзяржаўнага універсітэта Генадзь Антонавіч быў размеркаваны ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут і працаваў выкладчыкам беларускай мовы. Праз нейкі час паступіў у аспірантуру пры ўстанове, якую закончыў, і пад кіраўніцтвам вядомага вучонага прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна абараніў кандыдацкую дысертацыю. Можна сказаць, што Генадзь Антонавіч атрымаў бліскучую філалагічную адукацыю і з поспехам прадоўжыў справу свайго настаўніка.

Пасля заканчэння аспірантуры вяртаецца на выкладчыцкую і дацэнцкую працу, а з 2000 года ўзначальвае кафедру беларускага мовазнаўства. Іменна ў гэтай ролі найбольш праявіўся талент Генадзя Антонавіча як арганізатара і навуковага кіраўніка навукова-педагагічнага калектыва. Дзякуючы ўмелай арганізацыі працы кафедра працуе прафесійна, самааддана і вынікова. Гэта якраз той выпадак, калі справядлівым з’яўляецца сцвярджэнне: калектыў падобны на свайго кіраўніка. Багаты жыццёвы вопыт, інтэлігентнасць, ураўнаважанасць, камунікацыйнае уменне, усебаковая філалагічная падрыхтаванасць і дасведчанасць, руплівасць вызначаюць стыль Генадзя Антонавіча як кіраўніка кафедры і як выкладчыка. Вось чаму на кафедры склалася атмасфера прыязнасці, добразычлівасці, творчасці, а студэнцкая думка надзвычай высока ацэньвае яго выкладчыцкае майстэрства і  навуковы ўзровень!
Генадзь Антонавіч вядзе плённую навуковую працу. Яго інтарэсы найчасцей праяўляюцца ў такіх лінгвістычных напрамках, як словаўтварэнне, міжмоўнае ўзаемадзеянне, сацыялінгвістыка. Ён аўтар 50 навуковых прац, у тым ліку – сааўтар падручніка па беларускай мове для школьнікаў.

З нагоды Юбілею факультэт выказвае Генадзю Антонавічу Арцямёнку сваё шанаванне і вялікую любоў!

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack