Вход в систему



Просмотры материалов : 124483

Студенту

Валанцёрскі адпачынак у Карпатах PDF Печать E-mail

Едучы на Заходнюю Украіну па валанцёрскай дзейнасці, я ведала вельмі мала пра край нашых суседзяў. Дзіўна, але яны, як станецца потым, таксама не бліснулі ведамі пра Беларусь. Нас віцебскіх валанцёраў руху св. Мікалая, што існуе пры грэка-каталіцкай парафіі, на Украіне чакаў Мальтыйскі табар (летнік) для моладзі, які быў арганізаваны ў мястэчку Дора, што знаходзіцца недалёка ад Івана-Франкоўска сярод маляўнічых Карпат. Як кажуць самі украінцы-мальтыйцы, табар ёсць невялікай казачнай краінай, у якой на працягу аднаго тыдня пражываюць разам больш за сто насельнікаў з розных краін свету. І сапраўды акрамя гаспадароў тут былі ў гэтым годзе госці з Германіі, Нігерыі і, вядома, з Беларусі. Летнік азнаменаваўся тэмай “Вакол свету за 168 гадзін”. Кожная група, краіна презентавала сябе. Перад беларусамі стаяла адказная задача – прадставіць не толькі нашу краіну, але і нашы традыцыі і культуру. І мы справіліся: пад песню “Харашуха” падчас фэшн-шоу мы прадэманстравалі беларускія нацыянальныя касцюмы, падчас гульні ў асацыяцыі намалявалі адметныя сімвалы Беларусі, на гала-канцэрце  “Шанс” праспявалі адну з песень беларускага хрысціянскага хіта,  а яшчэ навучылі танцаваць украінцаў польку беларускую, а пад песню “Беларусачка” міні-сцэнкай распавялі, як сумуюць хлопцы па беларускіх дзяўчатах. Канешне, у час летніку з большага мы адпачывалі, аднак мэтай паездкі для нас, як валанцёраў, было знаёмства з Мальтыйскай Службай дапамогі, якая ёсць утварэннем Незалежнага рыцарскага ордэну св. Яна (арганізаваны ў Іерусаліме ў пачатку ХІІ ст.). Ордэн клапоціцца пра хворых, непаўнаспраўных і патрабуючых, а дапамога людзям з’яўляеецца знакам сапраўднай любові і веры. Цікава тое, што ордэн больш за два стагоддзі існаваў на Беларусі. Яго заснаваў князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка ў мястэчку Сталовічы. У 1639 годзе для ордэна быў пабудаваны касцёл і кляштар, пры якім дзейнічаў шпіталь для бедных, што праіснаваў да 1868 года. Сёння Мальтыйскі ордэн неаднаразова прывозіў на Беларусь гуманітарную дапамогу, паспрыяў у будаўніцтве новай бальніцы ў Жалудку, а таксама пасябраваў з мінскім Домам сяброўства.

Нагадаю, што наш валанцёрскі адпачынак праходзіў у гарах, таму не расказаць пра прыгажосць Карпат я проста не магу. Тым больш, як спяваецца ў вядомай песні Ул. Высоцкага: “Лучше гор могут быть только горы”. Чыстае паветра, прыемная прахалода ад горнага ветру і цудоўныя халмістыя краявіды. Нам пашчасціла падняцца на адну з самых вядомых і лёгкадаступных вяршынь – гару Макавіцу (987 метраў). Нягледзячы на 40-градусную спякоту ў той дзень, паднімалася весела і з куражом. Затое потым мы ўбачылі сапраўдны цуд і Божую прыгажосць – моцныя і адважныя, рамантычныя і спакойныя, адным словам, незабыўныя Карпаты. Самі горы ўнікальныя для Цэнтральнай Еўропы, бо толькі тут захаваліся старажытныя лясы і чыстыя горныя патокі і крыніцы.

Падчас знаходжання на Украіне захапіла і парадавала гасціннасць і шчырасць гэтага народа ў адносінах да беларусаў, уразіла імкненне дзяліцца іх сваімі традыцыямі, цікавіцца і прымаць традыцыі іншых краін, а таксама велізарная колькасць цэркваў і манастыроў, пра што кажа адданасць украінцаў хрысціянскай вере.

Ірына Лобан

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack