Вход в систему



Просмотры материалов : 124478

Студенту

Незабываемае лета PDF Печать E-mail

У гэтым годзе, у час летніх канікул, я працавала выхавацелем у дзіцячым садку “Лянок”, што ў пасёлку Чырвоная Раніца Чашніцкага раёна. Група складалася з семнаццаці дзетак рознага ўзросту: ад двух гадкоў да шасці. У першы свой працоўны дзень я вельмі хвалявалася, бо ішла працаваць у свой садок, туды, куды некалі хадзіла сама.

Будынак садка па-ранейшаму застаўся прыгожым: двухпавярховы, са шкляным купалам пасярэдзіне, дагледжаны працавітымі рукамі працаўнікоў садка. Для дзяцей створаны ўсе ўмовы для развіцця: у двары арэлі, машынкі, хатка Бабы-Ягі з горкай, сялянскі двор, дзе за плятнём пасаджаны агарод.

Пад купалам у садку аранжырэя для кветак, дзе цэнтральнае месца займае вялікі мандарын, які пасадзілі, калі я была зусім малая, убачыўшы яго я здзівілася, галінкі дрэва дасягнулі другога паверха. Загадчыца дзіцячага садка, Святляна Анатольеўна, расказала мне,што ўжо на працягу пяці год яны збіраюць амаль чатыры кілаграмы мандарын. За час працы я добра пазнаёмілася з дзецьмі, даведалася пра іх звычкі і характары. Кожнай раніцай, спяшаючыся на працу, з задавальненнем чакала сустрэчы з малымі, яны беглі мне насустрач, весела гаворачы:  “Добрай раніцы! “

Я зразумела, што працаваць з дзецьмі вельмі цікава і адначасова цяжка. Да кожнага трэба знайсці ласкавае слова, кожнаму трэба была мая увага.
Гэта лета назаўсёды запомніцца мне, бо я першы раз самастойна працавала, заставалася з дзецьмі адна, гуляла, дапамагала есці, вучылыла апранацца , маляваць і зарабіла свой першы заробак.

Кацярына Субач, студэнтка 2 курса ФБФК.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack