|
Увага, конкурс!
Паважаныя сябры! Абвешчаны абласны конкурс на лепшую мастацкую каляровую краязнаўчую ілюстрацыю, у якой мусіць знайсці адлюстраванне гісторыя Віцебшчыны. У конкурсе могуць прыняць удзел студэнты мастацка-графічнага, гістарычнага і іншых факльтэтаў УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”. Прапануецца ўдзел у чатырох конкурсных намінацыях: рэканструкцыя страчанай матэрыльнай гісторыка-культурнай спадчыны; адлюстраванне гістарычнай падзеі; адлюстраванне працы і побыту продкаў; эпізод з жыцця адметнай гістарычнай асобы.
Прызы для пераможцаў і лаўрэатаў рыхтуюць Упраўленне культуры і Упраўленне адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Абласное аддзяленне Беларускага саюза мастакоў, прафкам студэнтаў ВДУ імя П.М. Машэрава. Вынікі конкурса кампетэнтнае журы падвядзе ў кастрычніку – лістападзе 2010 года. Лепшыя працы будуць дэманстравацца на выставе ў Віцебскім мастацкім музеі. Плануецца выданне альбома, які з’явіцца добрым наглядным дапаможнікам для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю, вывучае і выкладае гісторыю Бацькаўшчыны.
Кансультацыі можна атрымаць у членаў аргкамітэта конкурса Дз. С. Сянько – дэкана мастацка-графічнага факультэта і Дз. В. Юрчака – намесніка дэкана гістарычнага факультэта.
А.В. Куржалаў, загадчык аддзела краязнаўства абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай працы.
|
|
|
“Вялікая Перамога ў нашай памяці жыве...” |
|
|
|
|
Менавіта пад такой назвай у гэтым годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс творчых прац студэнтаў і навучэнцаў па сацыяльна-гуманітарных навуках, які прысвечаны 65-й гадавіне заканчэння Вялікай Айчыннай вайны і перамозе Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй. Такія конкурсы − гэта магчымасць не толькі пашырыць веды моладзі, паглыбіць даследаванні, але і годна ўшанаваць подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Такім чынам, такія мерапрыемствы выконваюць не толькі пазнавальныя, але і выхаваўчыя функцыі.
|
|
|
|
|
|