|
Ужо шмат год у нашым універсітэце існуе традыцыя –адзначаць пасвячэнне першакурснікаў у студэнты. Вось і ў гэтым годзе 7 верасня адбылося такое мерапрыемства.
Пасля пасвячэння я запыталася ў студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта: “Якое ўражанне склалася ў вас ад гэтага ўрачыстага свята?”
На маё пытанне з задавальненнем адказаў дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры Несцяровіч В. І.:
–Святочна, светла, урачыста, шчыра – такое ўражанне ад пасвячэння першакурснікаў у студэнты. Афіцыйная частка па сутнасці стэрэатыпная, яна заўсёды праходзіць па рэгламенце. Мастацкая – кожны год новая. Сёлетняя парадавала высокім эстэтычным густам, прыгожай ідэяй прэзентацыі кожнага факультэта, добрым падборам выканаўцаў. Усе факультэты малайцы, хаця выступленні прадстаўнікоў двух філалагічных факультэтаў мяне ўразілі найболей. Слухаючы апладысменты, я лавіў сябе на думцы, што студэнтам гэта падабаецца. А што можа быць лепш у кожнай справе, чым прыгожы пачатак?
Сваімі думкамі са мной падзяліўся і дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Генкін У. М.:
–В целом впечатление от концерта хорошее. Больше всего понравились вокальные номера, а танцевальные, на мой взгляд, были похожи. Интересным было и выступление КВНщиков.
Цікавымі былі і адказы студэнтаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.
–Очень понравилось,– перапыняючы адна адну адказалі студэнткі 1 курса біялагічнага факультэта Стальмачонак Таццяна і Мартыненка Ксенія.– Посвящение помогло поближе познакомиться с однокурсниками,лучше узнать преподавателей и остальные факультеты. Море позитива и хорошего настроения.
–Я учусь в университете уже второй год.– паведаў студэнт гістарычнага факультэта Трухан Сяргей.– В прошлом году, будучи первокурсником, я испытывал другие чувства нежели сейчас. Тогда всё внимание уделялось нам, всё было ново. А сейчас все уже привыкли, освоились.
–Мне кажется, что изюминка коцерта была в том, что каждый факультет представлял свой номер. В прошлом году такого не было.– дадала студэнтка 2 курса факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Спірына Крысціна.
Для Рубайла Яўгена, студэнта 5 курса факультэта беларускай філалогіі і культуры, гэта пасвячэнне не проста адно з многіх, бо ён выпускнік.
–Трэба сказаць, што ўсе пасвячэнні ў студэнты былі цікавыя. Прыемна, што кожны год канцэрты насычаюцца новымі нумарамі,– адказаў Яўген.– Гледзячы на першакурснікаў, успамінаю сябе ў іх узросце. Па-добраму зайздрошчу першаму курсу, канечне, бо ў іх усё яшчэ толькі пачынаецца. А студэнцкія гады – залатыя гады.
Як бачым, меркаванні наконт мерапрыемства розныя, але няспынныя апладысменты сведчылі пра тое, што пасвячэнне было цудоўным. Жадаю першакурснікам поспехаў у вучобе, а таксама прыемнага настрою кожны дзень.
Пашэвіч Таццяна, студэнтка 2 курса ФБФК.
|