Вход в систему



Просмотры материалов : 124454

Студенту

Свята прафесіяналаў PDF Печать E-mail

Дзень настаўніка многія студэнты, у тым ліку і я, чакалі з вялікім нецярпеннем. Кожны з нас хацеў павіншаваць выкладчыкаў з прафесійным святам, падзякаваць ім за іх складаную працу. Вось таму ў пятніцу 2 кастрычніка мы купілі кветкі і з вясёлым настроем пайшлі віншаваць дарагіх.

А вечарам сабраліся ў  актавай зале  разам з  выкладчыкамі універсітэта, настаўнікамі многіх сярэдніх школ і гімназій г.Віцебска, ветэранамі, якія ўсё сваё жыццё працавалі ў галіне адукацыі і аддалі часціцу сябе вучням і студэнтам, на ўрачыстае мерапрыемства, якое адкрыў рэктар універсітэта прафесар А.П.Саладкоў і павіншаваў усіх прысутных са святам.
З гэтым днём віншаваў і начальнік упраўлення  адукацыі Віцебскага аблвыканкама І.А.Шчурок.  Словы, якія ён адрасаваў сённяшнім, былым і будучым настаўнікам, былі шчырыя і праўдзівыя. Асабліва мне запомнілася парада “Вучыць – значыць вучыцца самому”. Акрамя гэтага Іван Антонавіч уручыў ганаровыя граматы аблвыканкама лепшым выкладчыкам і настаўнікам за нялёгкую і адказную працу.

Ушаноўванне педагогаў на гэтым не скончылася. Прарэктар па выхаваўчай рабоце І.В.Бондал разам з рэктарам універсітэта прафесарам А.П.Саладковым уручылі ганаровыя граматы універсітэта выкладчыкам нашага універсітэта, а таксама настаўнікам сярэдніх школ і гімназій г.Віцебска.

Было вельмі прыемна бачыць, што на сцэну выходзяць людзі, якіх я бачу кожны дзень, людзі, якія выкладалі ці выкладаюць сёння ў мяне прадметы, людзі, якія калісьці дапамаглі.

Пасля афіцыйнай часткі пачаўся святочны канцэрт. Перад прысутнымі спявалі дзяўчаты з творчага калектыва універсітэта “Чысты голас”,Вольга Крэвіна (студыя эстраднай песні “Шанс”), выкладчыкі педагагічнага факультэта, Анастасія Лейкіна з абласнога цэнтра пазашкольнай работы, танцаваў харэаграфічны калектыў “Ренесанс”.

Прыемнае ўражанне пакінула выступленне Полацкага каледжа, а менавіта харэаграфічнага калектыва “Імпульс” і Марыны Хахловай, у выкананні якой прагучала песня “Юрачка”.  Дзяўчаты так танцавалі, што і мне хацелася пусціцца ў скокі. Полацкія прыгажуні павіншавалі кветкамі рэктара універсітэта А.П.Саладкова.

Далей на сцэне з’явіліся прадстаўнікі ваеннай кафедры нашага універсітэта, якія прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою і выдатнае валоданне халоднай зброяй. Такога мы яшчэ не бачылі!

Апошнім нумарам канцэрта стала выступленне студыі эстраднай песні “Шанс”. У выкананні дзяўчат прагучала вядомая да болю ў сэрцы песня “Школьны вальс”, якая на некалькі хвілін перанесла нас ў школьныя гады.

Фінальным акордам стаў гімн універсітэта, які спявалі ўсе ў зале.

Вось так прайшоў Дзень настаўніка ў нашым вну. Хочацца яшчэ раз ад шчырага сэрца павіншаваць нашых выкладчыкаў з цудоўным святам. Святам, якое ў хуткім часе для многіх з нас стане прафесійным.

Настасся Пустыннікава, студэнтка 4 курса ФБФК.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack