Вход в систему



Просмотры материалов : 124450

Студенту

Падарунак для каханых PDF Печать E-mail

14 лютага – Дзень святога Валянціна. У дзень усіх закаханых з’яўляецца цудоўная магчымасць выказаць свае пачуцці адзін да аднаго на мове падарункаў і сюрпрызаў. Цікава, а якія незвычайныя падарункі ў гэты дзень атрымліваюць студэнты нашага ўніверсітэта і якія робяць самі? Анастасія Аполька, студэнтка пятага курса мастацка-графічнага факультэта.
У гэты дзень мой хлопец, які жыве ў Брэсцкай вобласці, вырашыў  зрабіць сюрпрыз. Ён прыехаў да мяне ў Віцебск. З вялікім ахапкам руж прыйшоў у аўдыторыю,  дзе ў нас была пара. Але зрабіць прызнанне на вачах ва ўсіх не здолеў.  Затое за дзвярыма зрабіў самае доўгачаканае для любой дзяўчыны – прапанову рукі і сэрца. Я была на сёмым небе ад шчасця і радасці. Хутка ў нас будзе вяселле. Жадаю, каб такія сюрпрызы былі ў жыцці кожнага!
Ірына Макаёва, студэнтка  чацвёртага курса гістарычнага факультэта.
Вельмі прыемна, калі падарункі зроблены сваімі рукамі. Вось, напрыклад, нядаўна мой хлопец падарыў мне сувенір у выглядзе двух сэрцаў, якія выразаў сам з дрэва. А незвычайны сюрпрыз мне прыйшлося ўбачыць, калі я ездзіла на экскурсію ў партовы горад Балаклава, што ў Крыму. Там, сярод крымскай прыгажосці і чароўнай прыроды ў нізіне недалёка ад мора закаханы хлопец выклаў свечкамі словы «ты толькі мая…», а побач выяву ў выглядзе сэрдца з шакаладных цукерак. Не ведаю, як тая дзяўчына, а мы з экскурсійнай групай былі пад вялікім уражаннем.
Вікторыя Недзведзь, студэнтка чацвёртага курса факультэта беларускай філалогіі і культуры.
У мінулым годзе ў дзень усіх закаханых мой малады чалавек зрабіў незвычайны падарунак. Ён запрасіў мяне да сябе ў Мінск, дзе мы доўга гулялі па вуліцах горада, ездзілі на конную базу і каталіся  на конях. Пасля чаго разам пускалі паветраныя шары ў неба.  Гэта было вельмі прыгожа.
Дзмітрый Фурык, студэнт  трэцяга курса мастацка-графічнага факультэта.
Дзень святога Валянціна ў мяне асацыіруецца з валянцінкамі, шматлікімі маленькімі паштоўкамі і рамантычным настроем… Я прыхільнік традыцыйных атрыбутаў  гэтага свята. Чаму б і не? Валянцінка – гэта добры  спосаб прызнацца ў каханні, выказаць свае пачуцці.
Алена Шырко, студэнтка другога курса факультэта беларускай філалогіі і культуры.
Мой хлопец заўсёды любіць мяне здзіўляць і радаваць. Хутка свята ўсіх закаханых, і ў гэты дзень я вырашыла таксама яго парадаваць, падрыхтаваць нешта арыгінальнае.  Я склала верш, у якім прызналася ў сваім каханні. Думаю, што гэты незвычайны падарунак  знойдзе шлях да яго сэрца.
Надзея ЗУЕВА,
студэнтка 4 курса ФБФК.


 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack