|
Сабраліся маладыя навукоўцы |
|
|
|
|
З 28 па 29 кастрычніка ў нашай ВНУ прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных “IV Машэраўскія чытанні”, якая была прысвечана 100-годдзю ўніверсітэта. У навуковым мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі пяці краін – Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі. Свае заявы на канферэнцыю даслалі больш за 600 чалавек.
Для арганізатараў канферэнцыі асноўнай задачай было пасадзейнічаць апрабацыі навуковых распрацовак таленавітых маладых людзей, дапамагчы ім рэалізаваць сябе ў сферы навукі. Падчас пленарнага пасяджэння і працы на секцыях абмеркавалі шмат праблемных пытанняў. Канферэнцыя дазволіла ўдзельнікам падзяліцца вопытам і вызначыцца з тэмамі сваіх будучых навуковых даследаванняў.
Падчас другога дня былі падведзены вынікі Машэраўскіх чытанняў, лепшых аўтараў дакладаў узнагародзілі дыпломамі і падарункамі, а для гасцей праведзена экскурсія па Віцебску.
Дзяніс Мацвееў, студэнт 4 курса ФБФК.
|