Вход в систему



Просмотры материалов : 124440

Студенту

Успомнілі знакамітага земляка PDF Печать E-mail

Напрыканцы снежня студэнты і выкладчыкі нашагафакультэта  наладзілі ў літаратурным музеі ўніверсітэта вечар памяці  нашага земляка(родам з в.Мурагі сённяшняга Расонскага раёна), беларуска-польскага пісьменніка, выдаўца, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага (1794-1851).  Падобныя мерапрыемствы праводзяцца на факультэце не ўпершыню, і беларусазнаўцы набылі ўжо значны вопыт у іх падрыхтоўцы. Удзельнікі такіх вечароў памяці наведваюць мясціны і музеі, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў, самастойна праводзяць літаратурныя экскурсіі. Вынікі гэтай працы выкарыстоўваюцца потым  пры напісанні курсавых і дыпломных работ…

На вечары памяці  Яна Баршчэўскага  прысутнічалі  студэнты ФБФК і выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты добра папрацавалі і падрыхтавалі цікавую праграму мерапрыемства. Былі паказаны мультымедыйныя прэзентацыі пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага пісьменніка, яго  партрэты , намаляваныя мастакамі ў розныя часы. Гучалі  вершы Яна Баршчэўскага і ўрыўкі з яго празаічных твораў.

Жыццё славутага аўтара «Шляхціца Завальні…» агледзілі паэтапна  – ад нараджэння і да апошніх дзён. Па кожным перыядзе творчасці  Яна Баршчэўскага знайшліся цікавыя біяграфічныя звесткі.  Быў сабраны і агучаны каштоўны матэрыял, сярод якога, напрыклад, успаміны сяброў пісьменніка пра яго жыццё і творчасць, а таксама вытрымкі з мемуараў самога Яна Баршчэўскага. Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры шчодра дзяліліся вопытам даследчыцкай працы, абмяркоўвалі са студэнтамі сабраны матэрыял, выказваліся наконт наступных літаратурных сустрэч і іх правядзення.

Вядома, за паўтары гадзіны нават паспрабаваць ахапіць велізарную літаратурную спадчыну Яна Баршчэўскага немагчыма. Аднак узгадаць удалося. А яшчэ ўдалося віртуальна наведаць ХІХ стагоддзе і тагачасныя мясціны Паўночнай Віцебшчыны, звязаныя з нашым таленавітым земляком,  навучыцца, дзякуючы яго творчасці, рамантычна-ўзнёсламу пачуццю любові да роднага краю. Дарэчы, студэнцкія канікулы Ян Баршчэўскі, паводле біяграфіі, часцей праводзіў ў вандроўках па ваколіцах. Думаецца, гэта было стымулам для творчасці і далейшай вучобы.

Дзяніс Мацвееў, студэнт 4 курса ФБФК

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack