|
КРАЮ МОЙ РОДНЫ, КРАЮ МОЙ МІЛЫ.. |
|
|
|
|

Ці любіце вы вандраваць па роднай зямлі? Я люблю. Шчыра прызнаюся, што для мяне падарожжа лепшы адпачынак. А для вас?
Дарога…краявіды...помнікі архітэктуры, на жаль, часцей закінутыя, і мара, што яны адновяцца. Згадзіцеся, добрая мара.
Памяць пра вандраванне пакідаюць фотаздымкі. Фота, якое вы бачыце, зроблена ў Шумілінскім раёне. Гэта царква св. Сергія Раданежскага ў вёсцы Лескавічы. Дарэчы, прападобны Сергій Раданежскі з’яўляецца апекуном вучняў, да яго звяртаюцца студэнты, каб атрымаць дапамогу падчас сесіі.
P.S. А дзе вандравалі вы? Рэдакцыя з радасцю чакае вашыя дарожныя нататкі. Раскажыце пра сваю малую радзіму, людзей, якія там жывуць.

Што можа быць лепш за папулярызацыю гісторыі і сучаснасці Бацькаўшчыны?.. Фота і тэкст Ірыны ЛОБАН. |