Вход в систему



Просмотры материалов : 124435

Студенту

Загадкавасць вёскi Чарэя PDF Печать E-mail



Гісторыя з’яўляецца не толькі памяццю народа, але і тым падмуркам, на якім ён будуе сваё жыцце. Таму кожны народ хоча ведаць сваё мінулае. Гістарычная спадчына беларусаў – гэта своеасаблівы духоўны скарб…

Мне хочацца расказаць пра гісторыю Чашніцкай зямлі, маёй малой радзімы. Менавіта тут здаўна перакрыжоўваліся ваенныя і гандлёвыя шляхі з Віцебска на Мінск і з Полацка на Магілёў.

У Днепра-Дзвінскім міжрэччы, паміж Полацкам і Друцкам, месціцца селішча Чарэя. Сення гэта вёска ў Чашніцкім раёне, а калісьці тут праходзіў шлях з “вараг у грэкі”. Першае ўпамінанне Чарэі ў гістарычных крыніцах (Метрыка ВКЛ) адносіцца да 1454 года. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, тут у ХІV–XV ст. існавала нават Чарэйскае княства. Землі гэтыя да 1475 года належылі князям Друцкім-Сакалінскім і Пяструцкім. Потым сталі вотчынай Сапегаў. Род Сапегаў – адзін з самых знакамітых магнацкіх родаў  на беларускай зямлі. Па магутнасці ён быў на другім месцы пасля князёў Радзівілаў.

У Чарэі стаяў дом  Льва Іванавіча Сапегі – драўляны палац, пабудаваны яшчэ яго продкамі, дзе захоўваўся багаты архіў і партрэты Сапегаў, побач быў парк з цяністымі алеямі і аранжарэямі. Недалёка стаяў старадаўні вятрак з цэглы і вінакурня.
Гісторыя Чарэі цесна звязана з гісторыяй Чарэйскага манастыра (заснаванага епіскапам смаленскім Місаілам да 1454 года), які ў народзе атрымаў назву Белацаркоўскага. Манастыр быў мужчынска-жаночы, што характэрна для глыбокай даўніны хрысціянства на Русі. Да пачатку XVII ст. Чарэйскі манастыр належыў праваслаўным, а ўжо пасля пераведзены ва ўніяцтва. З часоў Льва Сапегі засталося некалькі адметных царкоўных прадметаў з манастыра – абразы, царкоўнае начынне.

У Чарэі захаваліся два храмы. Гэта – Міхайлаўская царква, у якой знаходзілася Цудатворная ікона св. Арханёла Міхаіла.
А ад Свята-Троіцкага (Белага) храма засталіся званіца, скляпенне і сцены. Аднак сваёй гісторыка-культурнай значнасці ад гэтага ён не страціў.

На сённяшні дзень архітэктурныя помнікі Чарэі з’яўляюцца важнымі аб’ектамі для турыстычных маршрутаў і ўваходзяць у нацыянальную спадчыну Беларусі. Але не трэба быць спецыялістам, каб  ацаніць прыгажосць  і загадкавасць гэтых мясцін, непаўторныя краявіды, якія не знойдзеш ў іншай краіне.  

Святлана Сідарава, студэнтка 3 курса гістарычнага факультэта.

На фота: Міхайлаўская царква

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack