|
«Прытрымлівацца моды смешна, а не прытрымлівацца – недарэчна» , – калі я бачу на вуліцы чалавека, апранутага арыгінальна, то адразу ўспамінаецца гэтая фраза з перадачы «Модны прысуд» . І хаця чалавек вольны апранацца так, як ён пажадае, на маю думку, адзенне павінна адпавядаць той сітуацыі, у якую трапляе чалавек. Згадзіцеся, урач не выйдзе на працу ў дыскатэчным уборы. Настаўнік не можа з’явіцца на ўроку ў начной сарочцы. А ці вінен існаваць дрэс-код у студэнцкім асяроддзі?
Давялося мне паразмаўляць са студэнткай 4 курса мастацка-графічнага факультэта Юліі Грачулінай. Таму што як будучаму дызайнеру не цікавіцца модай. Гэтая дзяўчына ведае, што такое «стыль». Сама Юля апранаецца проста як на вучобу, так і ў паўсядзённым жыцці. «Чалавек ва ўсе часы імкнуўся вылучыцца з шэрай масы, – кажа будучы дызайнер. – У тым ліку і сваім адзеннем. Таму незвычайны ўбор на чалавеку часам толькі спосаб звярнуць на сябе ўвагу. На маю думку, на вучобу трэба апранацца строга і ў той жа час, падкэсліваючы свой стыль. Неабавязкова рабіць нейкае шоў. Галоўнае – густ і правільна падабранае адзенне» . У звычайны дзень студэнт павінен быць апрануты акуратна: абутак – без вялізных абцасаў, спадніца па даўжыні пажадана крыху вышэйшая за калена, кофтачка – без выразаў і глыбокага дэкальтэ. Гэтыя простыя правілы дыктуюцца не толькі маральнымі і эстэтычнымі нормамі грамадства, але часам і звычайным клопатам пра здароўе. Праз вялікія абцасы можна спатыкнуцца і заваліцца. А не прыкрыўшы спіну, можна застудзіцца, зарабіць хранічнае запаленне нырак. Вучыцца ва ўніверсітэце – справа адказная, таму ўсё ж дамінаваць павінен дзелавы стыль. А традыцыю выглядаць прыгожа на экзамене ніхто не адмяняў. Не адмянялі з моды і сціпласць. Вядома, яна толькі пасуе чалавеку. Таму не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а чалавек – адзенне.
Кацярына ІВАНІНА, студэнтка 3 курса ФБФК.
P. S. Паважаныя студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі ўніверсітэта, нашы чытачы. Запрашаем вас да абмеркавання паднятай праблемы. Свае допісы можаце прысылаць на адрас рэдакцыі ці прыносіць у аўдыторыю 123 а.
|