Вход в систему



Просмотры материалов : 124429

Студенту

Яе любяць студэнты PDF Печать E-mail

Усе студэнты, якія жывуць у інтэрнаце №3 ведаюць гэтую жанчыну са шчырай усмешкай на вуснах — выхавацеля Святлану Сцяпанаўну Хадаровіч. Працуе яна ў нашым інтэрнаце  сем гадоў.

Святлана Сцяпанаўна закончыла філалагічны факультэт Адэскага універсітэта, працавала дванаццаць гадоў выхавацелем у дзіцячым садку і нават не ведала, што ёсць такая пасада ў студэнцкім інтэрнаце. Пра гэта ёй расказала сяброўка, і яна вырашыла паспрабаваць  выхоўваць дарослых дзяцей. Сваю нялёгкую справу яна лічыць пакліканнем.  

Бясспрэчна, працаваць з дарослымі дзецьмі вельмі складана. Асабліва з першакурснікамі, якія толькі што адарваліся ад роднага дому, маці, і, часам, не могуць адразу прывыкнуць да самастойнага жыцця.

Праца Святланы Сцяпанаўны заключаецца ў тым, каб дапамагчы студэнтам маральна, падтрымаць іх у складанай сітуацыі, даць мудрую параду. Таму многія студэнты яе называюць другой маці.

Вельмі складана заваяваць студэнцкі давер і зрабіць гэта так, каб яны не саромеліся звяртацца са сваімі ўласнымі праблемамі. Наш выхавацель заўжды дапаможа знайсці правільнае выйсце ў любой сітуацыі.

Гэта мудрая, шчырая, добрая жанчына цалкам аддае сябе студэнтам, дапамагае ім, як родным дзецям. Яна заўсёды выслухае і падтрымае.

Святлана Сцяпанаўна памятае кожны момант з жыцця студэнтаў у інтэрнаце. З задавальненнем успамінае пра дзень самакіравання,  зроблены студэнтамі філалагічнага факультэта. Дзень закончыўся цікавым канцэртам, дзе прадставілі свае нумары  розныя факультэты. Было вельмі весела.

Святлана Сцяпанаўна лічыць, што нягледзячы на складаныя абставіны жыцця і вучобы ў сучасных студэнтаў вялікі запас цярплівасці і энергіі.

Шчыра дзякуем ёй за адкрытае сэрца,  дабрыню і ласку.

Наталля МУХАМЕТЗЯНАВА, Ірына МАРОЗАВА
студэнткі 3 курса ФБФК.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack