Вход в систему



Просмотры материалов : 108651

Студенту

Новая экспазіцыйная прастора PDF Печать E-mail

Кожны год прыносіць штосьці новае ў жыццё нашага ўніверсітэта. Вось і напрыканцы гэтага года ў нашай альма-матэр з’явілася яшчэ адна  экспазіцыйная прастора.  Яна знаходзіцца ў   холе на першым паверсе галоўнага корпуса. У заходнееўрапейскіх ВНУ мастацкае афармленне холаў ўжо традыцыя. Так  ствараецца ўтульная зона адпачынку, дзе ў вольны час кожны можа пазнаёміцца з творчымі працамі.

Першая выстава, арганізаваць якую прапанаваў рэктар ўніверсітэта прафесар А.П. Саладкоў, – гэта  29 фотаздымкаў, аб’яднаных назвай  «Адзінства ў разнастайнасці». Яны  прыцягваюць увагу студэнтаў і супрацоўнікаў не толькі незвычайнасцю ракурса, але і своеасаблівай дакументальнасцю. Так, героі фотапартрэтаў – хлопцы і дзяўчаты, а таксама выкладчыкі з нашай альма-матэр. І хоць на здымках яны адлюстраваны падчас разнастайных падзей – вучэбных, спартыўных, культурных – яднае ўсіх пазітыўны настрой. Адкрытыя і светлыя твары, шчырыя ўсмешкі, засяроджаныя позіркі. Глядзіш і разумееш, сапраўды, чалавек – гэта цэлы свет. Шмат тут партрэтаў замежных студэнтаў, што падкрэслівае інтэрнацыянальнасць нашай ВНУ.

Па словах дэкана мастацка-графічнага факультэта Д.С. Сянько, вельмі добра, што фотавыстава атрымалася канкрэтнай, зразумелай шырокаму колу людзей. Магчыма, у хуткім часе ў холе з’явяцца тэматычныя выставы альбо фотаздымкі, прысвечаныя асобным факультэтам.

Лізавета Трушчанка.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack