Вход в систему



Просмотры материалов : 124417

Студенту

ДЗЯЦІНСТВА, АПАЛЕНАЕ ВАЙНОЙ PDF Печать E-mail

На парог сям’і ляснічага Васіля Лебедзева вайна прыйшла такжа нечакана, як і да іншых беларускіх сем’яў. Яны жылі каля вёскі Лучынаўка за 20 кіламетраў ад Віцебска. Гаспадар пайшоў абараняць Айчыну і не вярнуўся. Дома засталіся жонка і трое дзяцей. Малодшай, Марыі, быў усяго годзік, калі надышло няшчасце. Ідучы на Маскву праз Віцебск, немцы не кранулі асірацелую сям’ю, а на зваротным шляху забралі ў канцлагер у адзін з гарадоў Германіі, дзе побач за калючым дротам знаходзіўся завод па вырабе нітак для парашутаў. Для працы дзяўчынка была яшчэ занадта малая. Як узгадвае сама Марыя Васільеўна Раманоўская, яна расла пад нарамі. Карміў яе старэйшы брат, які пераразаў часам калючы дрот і хадзіў да немцаў жабраваць. Калі немцы давалі ежу, а калі і білі… Маці са старэйшымі дзецьмі працавала на заво­дзе. Пазней яна расказвала дачцэ, як аднойчы адна дзяўчына на заводзе наматала на шпульку цыдулку, на якой напісала: “За Радзіму! За Ста­ліна!”. Яе расстралялі…

Вызвалілі вязняў, у тым ліку і сям’ю Лебедзевых, амерыканцы. Але калі яны бамбілі горад, то загінулі людзі з лагера. Тады, як узгадвае Марыя Васільеўна, яна ўпершыню ўбачыла пячэнне, цукеркі і манпансье, якімі шчодра частавалі вызваліцелі.

Сям’я Лебедзевых вярнулася на Радзіму, на папялішча. Прыйшлося самім адбудоўваць хату.

У 13 гадоў Марыя Васільеўна скончыла сямігодку і паступіла ў мастацка-графічнае вучылішча ў Віцебску, пасля працавала выкладчыкам малявання ў Дзісненскай сярэдняй школе. Давялося выкладаць і іншыя прадметы, настаўнікаў не хапала. Потым паступіла ў педагагічны інстытут імя Кірава, а калі атрымала дыплом, то стала там выкладаць. Працавала са студэнтамі 28 гадоў.

У кватэры Марыі Васільеўны вісяць малюнкі кветак і яе дыпломная работа. Ніводнага намёку на ваенную тэматыку. Але калі яна ўспамінае пра ваенныя і пасляваенныя гады, то  з вачэй коцяцца слёзы. І праўда: хіба ж гэта можна забыць…

Таццяна Лівіцкая,

студэнтка 3 курса ФБФК.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack