Вход в систему



Просмотры материалов : 124413

Студенту

Пад зоркай Венерай PDF Печать E-mail

На імпрэзу «Пад вернай зоркай Венерай», на якой падводзілі вынікі абласнога паэтычнага конкурсу «Зорка Венера», сабралося шмат аматараў творчасці класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча.  Школьнікі, студэнты, людзі сталага ўзросту і проста захопленыя творчасцю паэта і паэзіяй у цэлым. Культурная праграма вечарыны была прыемнай на ўспрыманне і даволі насычанай па сваёй структуры. Актыўны ўдзел прынялі вучні дзявятага класа сярэдняй школы № 41, якія чыталі вершы паэта, спявалі песні.

 

 

 

На вечары прысутнічалі артысткі НАДТ імя Якуба Коласа Н. Аладка і С. Жукоўская, якія колькі слоў сказалі пра паэта, а пасля праспявалі  мілагучную песню пад гітару. Была праведзена віртуальная экскурсія па тых месцах, з якімі быў звязаны цяжкі лёс маладога Максіма Багдановіча. Цішыня, якая стаяла на пачатку мерапрыемства, напоўнілася жывымі словамі паэта на роднай матчынай мове.

А потым узнагародзілі пераможцаў дзясятага абласнога паэтычнага конкурсу  «Зорка Венера», які праходзіў  ў гонар 120-годдзя паэта. Конкурс выявіў мноства маладых талентаў, якія паказалі свае здольнасці  як у паэзіі, так і ў прозе. Па правілах ўдзел у ім маглі прымаць таленты з Віцебскай вобласці, але былі маладыя паэты і празаікі з Міншчыны і Гродзеншчыны. Арганізатары конкурсу вырашылі вызначыць прызавыя месцы па трох узроставых катэгорыях: 7-14 гадоў, 15-18 гадоў і ўдзельнікі да 25 гадоў.

Творы разглядала журы: старшыня Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т. Краснова-Гусачэнка, члены СПБ В. Русілка,  Б. Беляжэнка, М. Намеснікаў, А. Крыклівец. Вынікі былі падведзены, і самыя таленавітыя атрымалі ганаровыя граматы і падарункі. Сярод пераможцаў і нашыя студэнты. Дыпломамі І і II ступені адзначаны адпаведна творы студэнтак ФБФК М. Каснікоўскай і Т. Лівіцкай. Вылучыўся ў конкурсе  і гістарычны факультэт нашага ўніверсітэта: студэнтка чацвёртага курса Настасся Пашута заняла трэцяе месца.

Мы шчыра віншуем пераможцаў і зычым творчых поспехаў!

Зміцер Шыловіч,

студэнт 3 курса ГФ.

 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Joomla Templates by Joomlashack