Вход в систему



Просмотры материалов : 124408

Студенту

Гісторыя універсітэцкай газеты PDF Печать E-mail

Гісторыя універсітэцкай газеты.

Першай газетай нашай установы была насценная газета «Советский учитель». Яе рэдактарам быў Усевалад Анатольевіч Радкевіч, пазней – доктар біялагічных навук, прафесар, загадчык кафедры заалогіі. Як адзначаюць сведкі тых часоў, газета была вельмі папулярная. Як толькі з’яўляўся новы нумар – каля стэнда збіралася шмат народу, бо і выкладчыкаў, і студэнтаў цікавілі падзеі, што адбываліся ў калектыве.

Потым на змену Усеваладу Анатольевічу на цэлых пятнаццаць гадоў прыйшоў Анатоль Серафімавіч Емяльянаў, пазней – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры. Газета актыўна развівалася, рэгулярна  займала першыя месцы ў конкурсах на лепшую насценную газету Віцебска.

І вось у лістападзе 1996 года выйшаў першы нумар друкаванай газеты “Наша жизнь”(рэдактары Т. Катовіч і А. Мацяюн). Але праіснавала яна нядоўга: было выдадзена толькі 13 нумароў. І толькі ў сакавіку 2003 года газета зноў пачала выходзіць, а ўжо праз паўгода змяніла сваю назву на “Мы і час”. Праз месяц выданне было зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі і набыло статус рэспубліканскага выдання. Так газета называецца і цяпер.

Зараз газета выходзіць два разы на месяц на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца па падпісцы, з нядаўняга часу стала прадавацца ў кіёсках галоўнага корпуса універсітэта і ў філіялах універсітэцкай бібліятэкі.

 
Joomla Templates by Joomlashack